Pra Tych, Chto Nie Viartajecca
PL

Pra Tych, Chto Nie Viartajecca 歌词

流派Folk
原文语言PL
浏览量21
Aa阅读设置
文字大小 18

原文歌词

PL
暂时没有翻译,当前显示原文歌词。
Павуціны крыжуюць дарогі У цішыні зачыняюцца дзверы А мы робім нясмелыя крокі Ды стучымся ў бясконцасці дзверы Там дзе скончыцца час Там сустрэнецца лёс Што пранзае нам сэрцы Дзідай наскрозь Як ўбачыш мяне-руку цягні Я чакаю, дзе дрэвы плятуць карані Ноччу ў нябёсах лунае цень Ды не мог я з'явіцца, пакуль ззяе дзень Калі уначы я з'яўлюся - крычы Мы сустрэнемся там Дзе пяюць крумкачы Твае крылы-маё захапленне Твае рукі гаяць мае раны Твае імя - шэпт летуценны Там дзе ў неба ірвуцца курганы Мы ідзем да зямлі Косці між каранёў Сэрца птушкай ірвецца, ірвецца дамоў Але жа навокал цішыня ды спакой Я чакаю, дзе кроў апынулася ракой Ужо палюе над стрэхамі восень За апошняй кропляй цяпла Нехта ліст да цябе прыносіць Быццам у сэрца трапляе страла Заглынулася хмарамі сонца Мы засталіся косткамі ў полі. Не вяртаецца твой абаронца Той што зброяй шукаў сваю волю

更多 Adarvirog

Adarvirog →

相关歌词